Законапраект аб процідзеянні сямейнаму насіллю рыхтуюць у МУС

28 ноября 2017

Законапраект аб процідзеянні сямейнаму насіллю зараз рыхтуюць спецыялісты МУС Беларусі. Гэтымі днямі ў Мінску стартуе нацыянальная інфармацыйная кампанія "Не маўчы! Спыні насілле ў сям'і". Адзначым, што з 2009 года ў Беларусі існуе практыка ахоўнага прадпісання, калі ахвяра насілля можа перачакаць нейкі час у так званых крызісных цэнтрах.

Каспар Пік, краінавы дырэктар фонду ААН у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА) для Беларусі: "Добра, што беларуская дзяржава пачынае задумвацца наконт ўдасканалення сістэмы аказання паслуг, павышаецца якасць. Пачынаецца гэта са спагаднага міліцыянера, а далей па ланцужку. Службы існуюць і ўдасканальваюцца, але не заўсёды ахвяры або тыя людзі, якія могуць сутыкнуцца з гэтай праблемай, ведаюць пра іх. Таму дзяржава наладжвае паўнавартасную сістэму дапамогі ахвярам насілля. Перадавыя краіны робяць гэта".

За пяць месяцаў інфармацыйная кампанія заклікана сфарміраваць нулявую талерантнасць грамадства да насілля ў сям'і. У ёй будуць задзейнічаны і зоркі спорту, медыйныя персоны і супрацоўнікі Агенцтва тэленавін.