Скончылася першая рэпетыцыя авіяцыі над Мінскім морам да Дня Незалежнасці

27 июня 2016

На месцы яшчэ працуе наша здымачная група, але ў нас ёсць магчымасць атрымаць першыя кадры пралёту і каментарый.

Над Мінскім морам праляцелі больш як 40 верталётаў і самалётаў. Адкрываць парад будуць тры флаганосцы Мі-2. Яны праляцяць на вышыні 150 метраў - менавіта з такой адлегласці іх добра можна разгледзець. Франтавая авіяцыя пройдзе за 250 метраў ад зямлі, а бамбардзіроўшчыкі - 600. Авіяпарад прадоўжыцца 6 з паловай хвілін. Каб не ствараць нязручнасцяў для гараджан, сёння было вырашана рэпеціраваць над Мінскім морам каля горада. У само свята авіяцыя пройдзе над праспектам Пераможцаў - пасля асноўнай калоны тэхнікі. Там жа адбудзецца і генеральная рэпетыцыя 1 ліпеня.