Закон "Аб амністыі" сёння вынесены на абмеркаванне ў рэдакцыі газеты "Советская Белоруссия"

29 мая 2015

Шанц пачаць жыццё з чыстага ліста атрымаюць больш за восем з паловай тысяч асуджаных. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка напярэдадні падпісаў закон "Аб амністыі". Дакумент прыняты з мэтай рэалізацыі прынцыпу гуманізму і ў сувязі са значнай датай - 70-годдзем Вялікай Перамогі. Вызваленню ад пакарання падлягаюць асуджаныя за злачынствы, якія не адносяцца да цяжкіх і асабліва цяжкіх. Тым жа асобам, якія не выйдуць на волю, прадугледжваецца скарачэнне тэрміну на год.

З улікам вялікай грамадскай цікавасці да гэтай тэмы, закон "Аб амністыі" сёння вынесены на абмеркаванне ў рэдакцыі газеты "Советская Белоруссия". Нашы партнёры запрасілі на прамую лінію экспертаў з Дэпартамента выканання пакаранняў і Генеральнай пракуратуры. Яны адкажуць на ўсе пытанні з 12:00 да 13:30. Нумар тэлефона 8(017)296-66-96.