Заказнікі "Званец" і "Спораўскі" папоўніліся вялікім аўтапаркам

20 мая 2016

Важны крок да зялёнай эканомікі. Заказнікі "Званец" і "Спораўскі" папоўніліся вялікім аўтапаркам для выратавання беларускіх балот.

Гэта 7 адзінак тэхнікі, якую выкарыстоўваюць для скошвання тарфяных угоддзяў, уборкі трыснягу і перапрацоўкі драўніны. Упершыню ў краіне з'явіўся агрэгат для зрэзкі, здрабнення і скручвання ў рулон хмызнякоў. Абсталяванне дазволіць вырашаць праблему зарастання вадаёмаў і "кіраваць" тарфянікамі, а значыць дапаможа захаваць біяразнастайнасць на тэрыторыі заказнікаў. Гэта сумесны праект Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі, Праграмы развіцця ААН і Еўрасаюза.

Тэрыторыю заказніка "Спораўскі" насяляе больш за 60 відаў жывёлін, расце 22 віды раслін-чырванакніжнікаў. Таксама тут самая вялікая папуляцыя знікаючага віду птушак - вяртлявай чарацянкі.