ЗАГСы пашыраюць спіс платных паслуг

19 октября 2016

Узяць шлюб цяпер можна ў музеі, тэатры, бальніцы або кватэры. ЗАГСы пашыраюць спіс платных паслуг. Зараз работнікі ЗАГСаў могуць правесці ўрачыстую цырымонію шлюбу ў любым месцы. Гэта могуць быць музеі, мастацкія галерэі, помнікі гісторыі ці архітэктуры, бальніца ці, напрыклад, уласная кватэра. Дадаткова замацавана магчымасць праводзіць цырымоніі сярэбранага, плацінавага ці залатога вяселля. Рэгістрацыю шлюбу можна правесці і па індывідуальным сцэнарыі – напрыклад, па старабеларускіх абрадах.

Грошы, атрыманыя ад аказання дадатковых платных паслуг, органы ЗАГС будуць накіроўваць найперш на аднаўленне залаў для ўрачыстых цырымоній. Пастанова Савета Міністраў уступае ў сілу 1 студзеня 2017 года.