Каб у сезон збору грыбоў і ягад было больш зручна ў лесе, патрэбен кошык. І зараз ідзе нарыхтоўка лазы, а гэта цэлая навука. Усяго існуе больш за 2 сотні відаў гэтай расліны, аднак толькі 3-4 з іх прыдатныя для лозапляцення. У Стаўбцоўскім раёне жыве прафесійная дынастыя гэткіх рамеснікаў - шматдзетная сям'я Сяргея і Марыны Беленькіх. Майстэрства разам з сакрэтамі перайшло ў спадчыну ад прадзедаў. На сваю прадукцыю грыбных кошыкаў, хлебніц, вазачак і торбаў з лазы творчая сям'я дае бестэрміновую гарантыю, а фарбу і лак не майстры выкарыстоўваюць, усё ад прыроды.
Са сваёй прадукцыяй з лазы рамеснікі ўдзельнічаюць ва ўсіх народных святах, раённых і абласных выставах і кірмашах. Майстар-класы па лозапляценні праводзяць дома - у вёсцы Янкавічы.













