У “Барок”, што ў Валожынскім раёне, на першую змену прыехалі паўтысячы школьнікаў. Найперш адпачывальнікі прайшлі медыцынскі агляд - тэмпературу тут будуць мерыць па некалькі разоў на дзень, а ўжо пасля раскладвалі рэчы і знаёміліся з раскладам спартыўных, забаўных праграм і інтэлектуальных квізаў. Сваімі ўражаннямі юнакі і дзяўчаты змогуць дзяліцца ў анлайн-стрымах. У лагера ёсць свой акаўнт у Instagram .
Першая змена будзе доўжыцца 18 дзён. Сёлета іх будзе чатары. Свабодных пуцёвак засталося мала. Сярэдні кошт адпачынку 585 рублёў.
Загарадныя лагеры распачынаюць сезон
15 июня 2020













