Загарадныя лагеры рыхтуюцца прымаць гасцей

3 июня 2020
Першых наведвальнікаў рыхтуюцца прыняць загарадныя дзіцячыя лагеры. Галоўны падыход - бяспечны адпачынак. Зараз у спальных карпусах завяршаюцца рамотныя работы. Праводзяць і добраўпарадкаванне тэрыторый. Так, напрыклад, у дзіцячым цэнтры "Надзея" ў Вілейскім раёне поўнасцю абновяць спартыўную пляцоўку.

На суседняй базе адпачынку "Вілія" хутка пачне працу і вялікі вяровачны гарадок. Яго таксама падрыхтавалі да новага летняга сезона.