Зафіксавана 5 лясных і столькі ж торфяных пажараў

29 июля 2014

Рызыка лясных пажараў расце з кожным градусам на тэрмометры. МНС адзначае, што напруга ўзрасце яшчэ больш да выхадных - сіноптыкі абяцаюць сухое і гарачае надвор'е. Пакуль жа маштаб катастроф мінімальны: за мінулыя суткі зафіксавана 5 лясных і столькі ж торфяных пажараў. Пры гэтым агульная плошча ні адных, ні другіх не перавышае і аднаго гектара.


За сітуацыяй з вышыні птушынага палёту сочыць Беллесавія, сёння ў паветра падняліся 10 бартоў - лясы патрулююць самалёты Іл-103 і Ан-2 і верталёты Мі-2. Як нам паведамілі толькі што ў Мінлясгасе, у шэрагу заходніх рэгіёнаў Беларусі рыхтуюцца дакументы аб увядзенні абмежаванняў наведвання лясоў, аб забароне размовы не ідзе, пакуль клас пажарнай небяспекі не дасягне 5 класа.