Затрымана буйная партыя нелегальных кветак

22 мая 2020
Гродзенская мытня спыніла спробу  незаконнага ўвозу кветак на тэрыторыю Беларусі. У пункце пропуску "Беняконі"  фура перавозіла на 13 з паловай тысяч руж больш, чым было заяўлена ў дакументах. Куды накіроўваўся груз літоўскай фірмы-перавозчыка, не ўдакладняецца. З пачатку месяца гэта ўжо пяты факт нелегальнай перавозкі кветак, выяўлены на дадзеным участку беларуска-літоўскай мяжы. Яшчэ чатыры цяжкагрузы з розніцай некалькі дзён накіроўваліся ў адрас расійскіх атрымальнікаў. Тады ў выніку мытных надглядаў  лішнімі ў грузавых адсеках расійскіх перавозчыкаў аказаліся больш за 10 тысяч руж. Агульная сума ценявых кветак склала  звыш 15 тысяч рублёў. Па ўсіх выяўленых фактах недэкларавання прадукцыі вядуцца адміністрацыйныя працэсы.