Клопат пра экалогію і жывёльны свет у праектах Барысаўскага цэнтра экалогіі і турызму

22 марта 2023

На зялёнай хвалі. У Барысаўскім цэнтры экалогіі і турызму амаль 80 гадоў дбаюць пра выхаванне культуры і павагі да прыроды ў маладога пакалення. Акрамя экалагічнага профілю, установа займаецца краязнаўствам і турызмам. Чатыры гады як барысаўскі цэнтр - рэсурсны для Мінскай вобласці. А гэта значыць, па веды і  практыку сюды прыязджаюць з усяго цэнтральнага рэгіёна і нават краіны. За час існавання ўстановы  55 юных талентаў сталі ўладальнікамі спецпрэміі Прэзідэнта. Аляксандра Гойтан трапіла ў аазіс цэнтральнага рэгіёна.

Выхаванне экалагічнай культуры і павагі да прыроды

Кропля вады як тэма для навуковай працы. Лявон Земаглядчук у свае 10 даследуе мікрасвет невялікага вадаёма. Ідэю для доследаў  літаральна зачарпнуў на тэрыторыі Цэнтра экалогіі і турызму. Здольнасці да навукі хлопчыку перадаліся ў спадчыну ад сваякоў-біёлагаў. Даспадобы і творчасць - грае на флейце. Таму з лёгкасцю пад сваю дуду заставіў танцаваць … ваду.

У Барысаўскім цэнтры экалогіі і турызму займаюцца дзеці, якія жадаюць ведаць больш за школьную праграму. За час існавання ўстановы 55 юных талентаў сталі ўладальнікамі спецпрэміі Прэзідэнта.

За адной партай не толькі аднадумцы па навуковым хобі- лепшыя вучні Мінскай вобласці, пераможцы прадметных алімпіяд, а таму амаль студэнты ВНУ без экзаменаў. У партфоліа  і вучоба ў дзіцячым тэхнапарку.

А гэта сапраўдны аромапакой з фітакарысцю. У пэўны сезон дзеці збіраюць і засушваюць лекавыя расліны і плады. Пасля міксуюць   айву, рабіну, шышкі, лімоннік, мяту. Потым ладзяць чайныя цырымоніі  па ўсходніх традыцыях.

Клопат пра экалогію і жывёльны свет - у рэальных праектах цэнтра. У міні-заапарку даюць прытулак і даглядаюць разнастайных грызуноў і чарапах.

Краязнаўства і турызм у дадатак да экалагічнага профілю ўстановы. 4 гады цэнтр мае статус рэсурснага цэнтра Мінскай вобласці. А гэта значыць па веды, практыку і натхненне сюды прыязджаюць школьнікі з усяго цэнтральнага рэгіёна і нават  краіны.

Зялёную навуку выкладаюць не толькі вучням цэнтра. Дзеці з розных школ Барысава і раёна асвойваюць тут раслінны і жывёльны свет. Для дадатковай адукацыі - шосты школьны дзень і крокавая даступнасць прыроды.

Гэта сапраўдная лабараторыя пад адкрытым небам. Участак для навуковай і практычнай дзейнасці займае гектар зямлі з вадаёмам. Тэрыторыя сумяшчае як некранутую прыроду, так і добраўпарадкаваную са сваім міні-садам, цяпліцай і агародам.

У цэнтры ёсць традыцыя - загадваць жаданні каля цудадзейнай таполі. Калі ўдасца абхапіць яе ствол - жаданне здзейсніцца.