Заўтра - асноўны дзень галасавання. Выбарчыя ўчасткі будуць працаваць з 8 раніцы да 8 вечара.
Выканаць свой грамадзянскі абавязак змогуць і тыя, хто захварэў на каранавірус. У кожным стацыянары створаны спецыяльныя закрытыя ўчасткі. Члены выбарчай камісіі (гэта медработнікі) даставяць урну ў “брудную” зону, дзе выбаршчыкі змогуць прыняць удзел у выбарах. Пацыентаў прывязуць машыны хуткай дапамогі. Для хворых арганізаваны асобны ўваход.
Кантактам першага ўзроўню, якія знаходзяцца пад назіраннем спецыяліста, былі выдадзены памяткі па выкананні санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў падчас галасавання. Таксама выбаршчыкі атрымалі пальчаткі і маскі.
Хворыя на COVID-19 змогуць прагаласаваць на закрытых участках
8 августа 2020













