Захворванні сэрца маладзеюць

8 апреля 2016

Пра гэта сёння ў Гродне на навуковай канферэнцыі кардыёлагаў заявіў старшыня Еўразійскай арытмалагічнайй асацыяцыі Андрэй Ардашаў. Прафесар адзначыў, што ў міжнароднай практыцы ўжо ўведзена спецыяльнае паняцце так званай "раптоўнай смерці". Зараз намаганні шматлікіх навукоўцаў і ўрачоў накіраваныя на тое, каб навучыцца прадказваць умовы і прычыны такіх захворванняў. Да сённяшняга дня гэта застаецца медыцынскай загадкай.

Эксперты таксама падкрэсліваюць неацэнны ўклад айчынных кардыёлагаў у развіццё міжнароднай медыцынскай навукі. Як у частцы тэарэтычных даследаванняў, так і ў практычных распрацоўках беларускія спецыялістаў займаюць высокія пазіцыі. Штогод у Беларусі перасаджваюць прыкладна 40 сэрцаў, у тым ліку і замежным грамадзянам. А колькасць дыягнастычных і лячэбных кардыялагічных аперацый вядзе лік на дзясяткі тысяч. Але па-ранейшаму найбольш дзейсным застаецца метад прафілактычнага лячэння.