Усплёск рэспіраторных захворванняў у нашай краіне чакаецца ў канцы студзеня - пачатку лютага. Сёння эпідэміялагічная сітуацыя застаецца спакойнай. Дарэчы, масавая вакцынацыя ад грыпу ў Беларусі завяршылася ў канцы мінулага года. У краіне прышчэплена каля паловы беларусаў. Адзначым, сёння ў бальніцах, паліклініках, аптэках і іншых арганізацыях аховы здароўя звычайны рабочы дзень. У панядзелак, 6 студзеня, яны будуць адкрытыя па графіку суботы. У аўторак, 7 студзеня, медыкі працуюць па графіку святочнага дня.
Захворванняў на грып у Беларусі пакуль не зарэгістравана
4 января 2020













