Захворванне грыпам зараз нават ніжэй чым у канцы студзеня мінулага года

26 января 2016

Аб гэтым сёння журналістам на прэс-канферэнцыі ў Мінску заявіў намміністра аховы здароўя нашай краіны Ігар Гаеўскі.

Усяго выяўлена каля 40 тысяч выпадкаў захворвання вострымі рэспіраторнымі інфекцыямі ва ўсіх рэгіёнах Беларусі, і максімум 30 пацыентаў з іх - з афіцыйным дыягназам "грып". Выпадкі - Н1-N1 - адзінкавыя. Паводле слоў спецыялістаў, гэта абсалютна звычайная для гэтага перыяду статыстыка. Няштатнай сітуацыі ў сувязі з грыпам няма, аптэчная сетка працуе без перабояў, а меддапамогу пацыентам медыкі гатовы аказваць кругласутачна.

Ігар Гаеўскі, намміністра аховы здароўя Беларусі - галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Беларусі: "Прагноз быў, што ў нас максімальны ўздым захворвання чакаецца: канец студзеня - пачатак лютага, абсалютна сёлета супадае з нашым прагнозам. Плюс мы гаварылі, што будзе на ўзроўні сярэдняй інтэнсіўнасці на ўзроўні 2015 года".

Такая сітуацыя, як сцвярджаюць спецыялісты, вынік паспяховай вакцынацыі ў краіне. Сёлета прышчэпкі ад грыпу зрабілі больш як 40% беларусаў.