Забег #ЗаКаханне ў сталіцы

16 февраля 2020
Кіламетры кахання на спартыўнай дыстанцыі. Дзясяткі беларусаў сёння выйшлі на старт забегу #ЗаКаханне. Яго прымеркавалі да Дня ўсіх закаханых. Атлеты з розных гарадоў сабраліся ў сталічным парку Чалюскінцаў, каб пераадолець сімвалічны маршрут у форме сэрца. Дарэчы, удзельнікі спаборнічалі не толькі ў асабістым заліку, але і ў эстафеце. Максімальная дыстанцыя склала 15 кіламетраў.

Забег #ЗаКаханне  правялі ў сталіцы другі раз. Сёлета на старт выйшлі і маленькія атлеты.  Для дзяцей падрыхтавалі міні-дыстанцыю даўжынёй паўкіламетра.