"Забег з вяснушкамі" прайшоў у Мінску

14 июня 2018

Некалькі дзясяткаў чалавек -уладальнікі рыжых валасоў або вяснушак - пераадолелі дыстанцыю 2 кіламетры. Але аб'яднала ўдзельнікаў не толькі любоў да здаровага ладу жыцця. З дапамогай акцыі падтрымалі і дабрачынную кампанію, якая накіравана на дапамогу дзецям з сіндромам Даўна. Да забегу далучыліся і нашы карэспандэнты.

Надзея Сербіненка, карэспандэнт Агенцтва тэленавін: "Я вельмі люблю бегаць. Гэта маё хобі. Калі я даведалася, што ў Мінску пройдзе забег рыжых, я проста не магла гэта прапусціць.Тым больш што мерапрыемства арганізавана з такой высакароднай мэтай".

Мікалай Брадзялёў, начальнік аддзела кампаніі-арганізатара дабрачыннага забегу: "Вядома, што дзяцей з сіндромам Даўна называюць “сонечнымі” дзецьмі. Менавіта таму наша ініцыятыва называецца "Сонечны забег". Вяснушкі маюць людзі, якія былі пацалаваныя сонцам. У гэтым таксама ёсць пэўная сувязь. Такім чынам мы прыцягваем увагу да праблематыкі".

А 21 чэрвеня стартуе 4-дзённы марафон, прысвечаны дапамозе "сонечным" дзецям. Ён аб'яднае беларусаў па ўсім свеце.