Забег адважных адбудзецца ў парку Перамогі

9 мая 2017

Упершыню на старт змогуць выйсці не толькі дарослыя, але і нават чатырохгадовыя дзеці. Для іх дыстанцыя прасцейшая і карацейшая - усяго 350 метраў. Дарослым жа трэба не проста прабегчы 2 кіламетры 200 метраў, але і пераадолець на гэтым шляху масу перашкод. Пачнуцца спаборніцтвы ў 13:00. На працягу ўсёй дыстанцыі арганізатары створаць атмасферу ваенных гадоў. Кожны ўдзельнік на фінішы атрымае памятны медаль.