Забастоўка літоўскіх пагранічнікаў выклікае цяжкасці ў праходжанні КПП

10 июля 2013

Мы працягваем сачыць за сітуацыяй на беларуска-літоўскай мяжы. Забастоўка літоўскіх пагранічнікаў, якая напярэдадні пачалася на ўсіх пунктах пропуску, у тым ліку і на мяжы з Беларуссю, ужо выклікае цяжкасці ў праходжанні КПП. Прапускная здольнасць знізілася ў чатыры разы. На гэты момант чарга з фур на ўезд у Літву ў Прывалцы - 40 грузавых аўтамабіляў. У пункце пропуску Каменны Лог на выезд з Беларусі 60 грузавых і 60 легкавых аўтамабіляў.


Літоўскія пагранічнікі настойваюць на павышэнні зарплат, павелічэнні грашовых кампенсацый за жыллё, увядзенні 40-гадзіннага рабочага тыдня і вырашэння пытанняў па сацыяльных гарантыях. Плануецца, што італьянская забастоўка прадоўжыцца да 11 ліпеня.