Белтэлерадыёкампанія запускае анлайн-трансляцыю з рэзідэнцыі беларускага Дзеда Мароза

12 декабря 2018

Навагодні падарунак для гледачоў рыхтуе Белтэлерадыёкампанія. Напярэдадні святаў медыяхолдынг запускае анлайн-трансляцыю з рэзідэнцыі беларускага Дзеда Мароза.

З 17 снежня за жыццём галоўнага чараўніка краіны можна будзе назіраць на нашым сайце tvr.by.

Для гэтага на тэрыторыі сядзібы ў Белавежскай пушчы ўсталявалі камеры відэаназірання. На працягу месяца яны будуць працаваць у рэжыме рэальнага часу, так што ўбачыць беларускую навагоднюю казку можна будзе з любога пункта свету. Партнёрам праекта "Дзед Мароз Online" выступіў нацыянальны аператар электрасувязі "Белтэлекам".

Напярэдадні ў Белавежскай пушчы прайшлі здымкі відэароліка праекта. У жанры хорар, ноччу. Паводле задумкі рэжысёра, дзве дзяўчынкі адправіліся да Дзеда Мароза, каб асабіста перадаць ліст з навагоднім жаданнем. Аднак шлях да маёнтка чараўніка аказаўся цярністым.