За жорсткае забойства настаўніцы з Чэрыкава два браты прысуджаныя да вышэйшай меры пакарання

10 января 2020
У справе аб жорсткім забойстве настаўніцы з Чэрыкава пастаўленая кропка. Вынесены прысуд у дачыненні двух братоў. Яны прысуджаныя да выключнай меры пакарання. Фігуранты прызнаныя вінаватымі ў забойстве, учыненым з асаблівай жорсткасцю. Адзначым, тады ім было 18 і 20 гадоў. 

З Чэрыкава рэпартаж Уладзіміра Каралёва. Пракурор яшчэ напярэдадні запрасіла смяротнае пакаранне, гэта добра разумелі браты. Незадоўга да абвяшчэння прысуду 21-гадовы Ілья адказаў на пытанні журналістаў. Выслухаць прысуд прыйшла і сястра падсудных. Гэта яе хлопцы абаранялі як маглі. Маці загінуўшай Наталлі не прабачыла хлопцаў і лічыць прысуд справядлівым. 

Трагедыя здарылася 10 красавіка. Раніцай суседзі выклікалі ратавальнікаў: гарэў дом, дзе жыла 47-гадовая Наталля. Практычна адразу эксперты адзначылі: дом падпалілі, каб схаваць сляды забойства.  Канфлікт паміж Наталляй і братамі ўзнік з-за сястры. Настаўніца звярнулася ў сацыяльна-педагагічны цэнтр, расказаўшы, што маці 4-х дзяцей не выконвае бацькоўскія абавязкі. З-за гэтага сям'ю паставілі на ўлік. Браты вырашылі адпомсціць за сястру.

У руках маці матэрыялы крымінальнай справы. Хлопцы выпілі, пайшлі на разборкі. Эксперты налічылі на целе жанчыны 140 нажавых раненняў. Пазней яны вынеслі камп'ютар, яго знайшлі ў жыллі братоў. Пакуль прысуд не ўступіў у законную сілу, фігуранты могуць прасіць аб памілаванні.