За выступленнем Кіраўніка дзяржавы сачылі дзясяткі тысяч чалавек па ўсёй краіне

12 октября 2013

Расійскія журналісты адзначылі шчырасць, адкрытасць і гатоўнасць Аляксандра Лукашэнкі гаварыць на абсалютна любыя тэмы - што рэдкасць у сусветнай палітыцы. Гэта адзначылі і беларусы. За выступленнем Кіраўніка дзяржавы сачылі дзясяткі тысяч чалавек па ўсёй краіне. Слухалі прамую трансляцыю на Беларускім радыё. Глядзелі тэлеверсію ў вячэрнім эфіры Беларусь 1 і спадарожнікавага канала Беларусь 24 (адзначым, патэнцыйная аўдыторыя - паўмільярда гледачоў). Паглядзець прэс-канферэнцыю можна і на сайце Белтэлерадыёкампаніі. Там у нас зараз рэкордны наплыў інтэрнэт-наведвальнікаў. Сапраўды, адкрыты, шчыры дыялог напярэдадні нікога не пакінуў абыякавым. Водгукі па краіне сабралі нашы карэспандэнты.


Расказвае Дзмітрый Лукша.


Пра тое, што хвалюе кожнага, адкрыта і, як гаворыцца, без купюр. Нават на тэмы, пря якія шматлікія палітыкі такога ўзроўню, напэўна, аддалі б перавагу прамаўчаць. Адкрытасць і шчырасць Прэзідэнта Беларусі - гэта першае, што напярэдадні адзначылі расійскія журналісты адразу пасля завяршэння прэс-канферэнцыі. Сёння ж дыялог з рэгіянальнымі рэпарцёрамі суседняй краіны абмяркоўваюць ледзь ці не ў кожнай беларускай сям'і.



А пытанне зарплаты настаўнікаў і выхавальнікаў заўсёды было і застаецца адным з самых няпростых. Кіраўнік дзяржавы гэтага не ўтойвае. Вось і падчас прэс-канферэнцыі падкрэсліў: як бы цяжка ні было, але людзі, якія выхоўваюць будучыню нашай краіны, павінны зарабляць больш. І гэтую праблему Прэзідэнт абяцае вырашыць ужо ў самы найбліжэйшы час.


І аб гэтай будучыні Прэзідэнт Беларусі думае ўжо сёння. Новы праект па падтрымцы сем'яў з дзецьмі, які зараз распрацоўваецца, таму пацверджанне. Назва праграмы гаворыць сама за сябе - Вялікая сям'я. Як распавёў Аляксандр Лукашэнка, адзін з варыянтаў - гэта аналаг Матчынага капіталу. І гэтую ідэю асабліва падтрымліваюць маладыя маці.



А ў будучыні гэтыя грошы могуць пайсці і на дадатковае навучанне малых. Нядрэнная дапамога да магчымасцяў бясплатнай адукацыі, якую гарантуе наша дзяржава. А разам з ёй і першае працоўнае месца. Гаворка ідзе аб размеркаванні маладых спецыялістаў. Пазіцыя Кіраўніка дзяржавы, гавораць беларусы, зразумелая і аргументаваная, бо гэтая сістэма - заклад таго, што кожны выпускнік ВНУ разам з дыпломам адразу атрымае і працоўную кніжку.


Саюзная дзяржава, інтэграцыя на постсавецкай прасторы, адносіны з найбліжэйшымі суседзямі і з Захадам. А яшчэ ваенныя вучэнні, міграцыйная палітыка і месца нашай краіны на палітычнай карце свету. Нават, здаецца б, вузкаспецыялізаваныя тэмы, напрыклад, зборка нашых трактароў у Смаленску або работа ігральных устаноў у краіне.


Расійскія журналісты, ды і звычайныя расіяне па-сапраўднаму здзівіліся таму, наколькі глыбока Прэзідэнт Беларусі валодае інфармацыяй пра тое, што адбываецца ва ўсіх кутках краіны.


З цікавасцю прэс-канферэнцыю беларускага лідара глядзелі не толькі ў Беларусі, але як раз у тых расійскіх рэгіёнах, адкуль да нас у прэс-тур прыехалі рэпарцёры. Невялікі горад Рудня ў Смаленскай вобласці абмяркоўвае ўчарашні душэўны дыялог з прэсай. Калі палітык такога ўзроўню шчыра адказвае на пытанні, гэта сапраўды здзіўляе.


Увогуле больш за тры дзясяткі пытанняў, у адказах на якія кожны змог нешта вынесці для сябе. А ледзь пазней абмеркаваць гэта з роднымі, сябрамі і калегамі. Зрэшты, эмацыйна адкрытая і канструктыўная размова беларускага лідара ўжо даўно перастала кагосьці здзіўляць. А тое, што ўсё сказанае - гэта не проста словы, а рэальныя планы і праекты, якія ўвасобяцца ў жыццё, даказвалася ўжо не раз.