За ўклад у развіццё тэле- і радыёвяшчання Беларусі

7 мая 2015

У Мінску ў сваё прафесійнае свята нагрудныя медалі "Выдатнік тэлебачання і радыё" атрымалі кіраўнікі, заслужаныя работнікі СМІ і выкладчыкі журналісцкага мастацтва. Сярод узнагароджаных і прадстаўнікі Белтэлерадыёкампаніі. Медаль за сваю працу атрымаў першы намеснік кіраўніка медыяхолдынга Аляксандр Саламаха і майстар тэлекадра Валерый Соркін, які больш як 45 гадоў прапрацаваў у Белтэлерадыёкампаніі і выхаваў цэлую каманду прафесійных тэлеаператараў Агенцтва тэленавін. Ганаровае званне "Выдатніка эфіру" атрымалі і кіраўнікі рэгіянальных студый Белтэлерадыёкампаніі.

Тут жа сёння прайшла прэзентацыя новага праекта Першага канала Беларускага радыё. Да 70-годдзя Перамогі ў эфіры прагучыць радыёспектакль "І няма шляху чужога". Удзел у стварэнні спектакля прымалі прафесійныя акцёры, а адну з галоўных роляў агучвала народная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч.

Прэм'ера спектакля адбудзецца ў эфіры Першага канала Беларускага радыё сёння літаральна праз некалькі хвілін. Працяг можна будзе пачуць на хвалях заўтра і паслязаўтра.