За ўклад у развіццё тэле- і радыёвяшчання

7 мая 2015

У Мінску ў сваё прафесійнае свята нагрудныя медалі "Выдатнік тэлебачання і радыё" атрымалі кіраўнікі, заслужаныя работнікі СМІ і выкладчыкі журналісцкага мастацтва. Сярод узнагароджаных і прадстаўнікі Белтэлерадыёкампаніі: першы намеснік кіраўніка медыяхолдынга Аляксандр Саламаха і прафесіянал тэлекадра Валерый Соркін, які на працягу некалькіх дзясяткаў гадоў узначальваў аддзел тэлеаператараў Агенцтва тэленавін. Акрамя таго, ганаровае званне "Выдатнік эфіру" атрымалі і кіраўнікі рэгіянальных падраздзяленняў Белтэлерадыёкампаніі.

Святлана Яўрасава, дырэктар тэлерадыёкампаніі "Гомель": "Агульны тэлевізійны стаж маёй сям'і каля 120 гадоў. Дзень работнікаў радыё і ТБ - гэта наша сямейнае свята, у нас ужо ёсць у сям'і два значкі "Выдатнік радыё і тэлебачання" ўзору Савецкага Саюза, і мне вельмі прыемна, што да іх далучыўся трэці".

Вячаслаў Булацкі, загадчык кафедры Інстытута журналістыкі БДУ: "Адна справа - гэта распавядаць аб людзях узнагароджаных розных прафесій, а іншая справа - гэта калі калегі твае ацэньваюць тваю працу і прысуджаюць такія высокія ўзнагароды".

Тут жа сёння прайшла прэзентацыя новага праекта першага канала Беларускага радыё. Да юбілею Перамогі ў эфіры прагучыць радыёспектакль "Няма шляху чужога". Прэм'ера адбудзецца на хвалях ужо сёння.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя