За гандаль наркотыкамі ў Мінску затрыманы расіянін

18 января 2022
Супрацоўнікі наркакантролю затрымалі грамадзяніна Расіі, які займаўся закладкай псіхатропаў у Мінску. Як растлумачыў мужчына, паўгода таму ён уладкаваўся дылерам у інтэрнэт-магазін па продажы наркотыкаў. Куратар наркамаркета прапанаваў яму раскладваць тавар на тэрыторыі Беларусі. У затрыманага праваахоўнікі знайшлі пакет з асабліва небяспечным псіхатропным рэчывам мефедрон вагой 300 грамаў. У кватэры закладчыка аператыўнікі знайшлі гатовыя для раскладкі ў схованкі 15 скруткаў з псіхатропам, ізаляцыйную стужку, палімерныя пакеты і вагі. Агульная маса канфіскаванага зелля - больш за 300 грамаў.