За тытул "Каралева вясна Беларусі" змагаюцца 11 дзяўчат

27 апреля 2018

Наша краіна багатая не толькі талентамі, славімся мы прыгажосцю і грацыяй беларусак. Гэтым вечарам у Моладзевым тэатры эстрады выбіраюць самую чароўную і таленавітую студэнтку.

За тытул "Каралева вясна Беларусі" змагаюцца 11 дзяўчат. Усе яны прайшлі конкурсны адбор у сябе ва ўніверсітэтах, на абласных, а таксама Мінскім гарадскім этапах. Усяго на карону прэтэндавалі больш за 300 студэнтак. Сапраўды каралеўскае шоу фіналу адкрылася з дэфіле. Удзельніцы ў новай калекцыі ад беларускага дызайнера Анастасіі Фальковіч прадэманстравалі свой "Шлях да Беларусі".

Веданне этыкету, камунікабельнасць і пачуццё гумару дзяўчаты паказалі і ў творчым нумары. Не абышлося і без інтэлектуальнай сутычкі. Фіналістам прапанавалі прыдумаць "Новыя брэнд маёй краiны".

І як стала вядома, тытул "Каралева вясна Беларусі" заваявала Марыя Салаўёва студэнтка Віцебскага дзяржуніверсітэта. Ужо ў чэрвені разам з дзвюма віцэ-каралевамі яна прадставіць Беларусь у фінале Міжнароднага конкурсу "Каралева вясна - 2018".