За суткі ў Гомелі выпала дэкадная норма ападкаў

5 февраля 2018

Апошні раз гэта было 70 гадоў таму. Непагадзь парушыла электразабеспячэнне больш як у 90 населеных пунктах рэгіёна. Зараз перабоі з электрычнасцю засталіся толькі ў адным з іх, энергетыкі плануюць скончыць аднаўленчыя работы да канца дня. У сувязі са складанымі ўмовамі надвор’я абласная Дзяржаўтаінспекцыя ўвяла спецыяльны план "Надвор'е", каб гарантаваць бяспечныя ўмовы руху і пры неабходнасці падаваць дапамогу.

У наступныя дні снегападаў не чакаецца, але ім на змену прыйдуць маразы - да мінус 18 градусаў.