31 марта 2021
Апошнія даныя Міністэрства аховы здароўя. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1 213 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 1 337. Выканана 18 628 тэстаў. Памерлі 10 пацыентаў.
У Мінску ўзмацняюць кантроль за захаваннем масачнага рэжыму
Тым часам у Беларусі рыхтуюцца да прыходу трэцяй хвалі каранавіруса. У сувязі з гэтым санслужбы ўзмацняюць кантроль за захаваннем масачнага рэжыму. Асаблівая ўвага нашэнню павязак у грамадскіх месцах будзе нададзена ў сталічных аб'ектах гандлю і грамадскага харчавання. Там усё часцей не выконваюць масачны рэжым. Як сёння адзначыла галоўны санітарны ўрач горада, абавязковае нашэнне масак распаўсюджваецца як на работнікаў сферы гандлю і грамадскага харчавання, так і на саміх наведвальнікаў. За парушэнні да адміністрацыйнай адказнасці будуць прыцягваць уладальнікаў суб'ектаў гаспадарання, а работу аб'ектаў могуць прыпыніць да ўхілення заўваг. Толькі ў сталіцы сёння працуюць больш чым 11,5 тыс. гандлёвых аб'ектаў. Абавязковы масачны рэжым дзейнічае ў Мінску з лістапада мінулага года.