За суткі ў Беларусь трапілі 542 грамадзяніны Украіны

22 марта 2022
Беларусы заўсёды былі і застаюцца людзьмі. Шчырымі і гуманнымі. У рэспубліку з украінскай тэрыторыі за суткі прайшлі 424 грамадзяніны Украіны, транзітам праз Польшчу - 110, праз Літву - 6, праз Латвію - 2 чалавекі, паведамляе Дзяржпагранкамітэт. Беларускі бок па-ранейшаму забяспечвае ўкраінцаў, якія звярнуліся па дапамогу, месцамі для часовага пражывання. Каля мяжы працуе мабільны пункт абагравання Чырвонага Крыжа, дзе ўсім аказваецца неабходная дапамога.