За суткі ў Беларусь прайшоў 341 грамадзянін Украіны

16 марта 2022
Беларусь па-ранейшаму аказвае дапамогу бежанцам з Украіны. Паводле апошніх звестак Дзяржпагранкамітэта, за суткі да нас з украінскай тэрыторыі прайшлі 139 грамадзян Украіны, транзітам праз Польшчу - 189, праз Літву - 12, праз Латвію - адзін чалавек. Каля меж разгорнуць мабільны пункт Чырвонага Крыжа. Усе, хто перасякае мяжу, атрымліваюць неабходную дапамогу.


Тэгі:

#Мигранты