Перадвыбарную агітацыю за свайго кандыдата - Аляксандра Лукашэнку - сёння пачала "Белая Русь". Пікеты праходзілі ў розных месцах горада - ад рыначных плошчаў да пляцовак каля магазінаў. Выбаршчыкаў прыцягвалі канцэртамі народнай музыкі, завязвалі на рукі бранзалеткі з беларускім арнаментам, а таксама прапаноўвалі пакінуць свае пажаданні і просьбы кандыдату на спецыяльна падрыхтаваным лістку.
Нагадаем, на гэтым тыдні пачалася перадвыбарная агітацыя кандыдатаў у прэзідэнты. Пікеты можна праводзіць амаль ва ўсіх месцах горада, акрамя метро, чыгуначнага вакзала, аэрапорта, а таксама буйных плошчаў сталіцы, такіх як Кастрычніцкая, Незалежнасці, плошча Дзяржаўнага флага, Прывакзальная, Перамогі і Якуба Коласа.













