За супрацоўніцтва з ілжэпрадпрымальнікамі зараз будуць адказваць кампаніі, якія ўзаемадзейнічаюць з нелегаламі

5 августа 2015

Гэтую інфармацыю паведамілі сёння на калегіі Камітэта дзяржкантролю. Праект указа зараз на разглядзе ў ведамстве. З пачатку года супрацоўнікі дэпартамента фінансавых расследаванняў спынілі работу 10 злачынных груп і ліквідавалі больш за 100 падстаўных кампаній. Усяго за паўгода работнікі фінансавай міліцыі выявілі амаль 750 злачынстваў, больш за сотню з іх звязаныя з карупцыяй. Паказальныя лічбы: 1,5 трыльёна рублёў вярнулі ў бюджэт дзяржавы супрацоўнікі дзяржкантролю падчас сваёй рэвізійнай дзейнасці.

Да канца года Камітэт дзяржаўнага кантролю прадоўжыць сачыць за расходаваннем дзяржбюджэту і эфектыўным выкарыстаннем дзяржуласнасці. Вялікую ўвагу ведамства таксама надае кантролю за выкананнем даручэнняў Кіраўніка дзяржавы.