За збор чырванакніжных раслін пагражае штраф

2 апреля 2020
Мінпрыроды заклікае пакінуць першацветы ў лесе. Не збіраць вясновыя кветкі і не купляць іх, каб не заахвочваць браканьераў. Тым больш што многія расліны занесены ў Чырвоную кнігу: прастрэл лугавы, фіялка травяністая, чарамша. Гэтыя рэдкія віды знаходзяцца пад пагрозай знікнення. Зрываючы кветкі, мы не даём расліне сфарміраваць насенне для новых пакаленняў. За збор чырванакніжных раслін пагражае штраф.