За самаадчуваннем аўтааматараў у спякоту сочыць Дзяржаўтаінспекцыя

16 июня 2023

За самаадчуваннем аўтааматараў у спякоту сочыць Дзяржаўтаінспекцыя. На ажыўленых вуліцах і праспектах супрацоўнікі ДАІ праводзяць гутаркі з вадзіцелямі, уручаюць карысныя памяткі пра рух у гарачае надвор'е і дораць запас пітной вады ў дарогу. Паводле слоў інспектараў, павышэнне тэмпературы паветра можа ўплываць на хуткасць рэакцыі за рулём. Гэта можа стаць прычынай дарожна-транспартнага здарэння.

Акрамя гэтага, ДАІ нагадвае, што пакідаць у закрытым аўто дзяцей і хатніх гадаванцаў строга забаронена. А яшчэ асцярожнымі варта быць пры манеўрах. У гарачае надвор'е асфальт плавіцца. Слізкая паверхня можа прывесці да страты кіравання.