За разлівам Прыпяці сочаць з неба

10 апреля 2013

Праверку палескага разводдзя ажыццявілі віцэ-прэм'ер Анатоль Калінін і міністр па надзвычайных сітуацыях Уладзімір Вашчанка. Верталёт чыноўнікаў з нашай здымачнай групай абляцеў некалькі пацярпелых раёнаў Гомельскай і Брэсцкай абласцей.


Паветраная інспекцыя падоўжылася і на зямлі, верталёт з чыноўнікамі зрабіў пасадку ў Пінскім, Столінскім, Жыткавіцкім і Мазырскім раёнах. Гэта дапаможа адкарэктаваць у найбліжэйшы час планы дапамогі Палессю. Вялікі рэпартаж з паветра і зямлі глядзіце сёння ўвечар у Панараме.