За пяць дзён форуму з'едзена 13 тон марожанага і выпіта 3 тысячы літраў ахаладжальных напояў

26 июня 2019

13  тон марожанага і 3 тысячы літраў ахаладжальных напояў  з'едзена і выпіта толькі за першыя пяць дзён форуму ў Мінску. ІІ Еўрапейскія гульні  разаграваюць  апетыт у мінчан і гасцей сталіцы. 

Айс-ці, бульба-рол, смажаныя каштаны - пакаштаваць  можна не толькі беларускія старвы. На смак ёсць магчымасць пакаштаваць кулінарныя вынаходкі  Турцыі, Венгрыі або Бельгіі.  Усе гастранамічныя прапановы вывучыла Юлія Токар.

Канадскі стрыт-фуд або бельгійская бульба-фры пад рамантычную гісторыю з Беларусі. Бэн і Анастасія Лардзінуа, пражыўшы чатыры гады ў Бельгіі, вярнуліся ў беларускі Мінск. Прычым, на пераездзе настаяў галава сям'і. Сёння ў іх фуд-траку можна пакаштаваць  кухню розных краін, але па адзінай,  сямейнай рэцэптуры. 

І пакуль на вуліцы Кастрычніцкай задаюць гастранамічныя тэндэнцыі, нарасхват сыходзяць смажаныя каштаны або бульба-ролы - шаурма "па-беларуску". Марына Лугіна прапаноўвае халодны крэм-суп у ядомай шкляначцы. 

А калі хто сапраўды любіць больш гарачае,  у скверы ля стадыёна "Дынама" - скрыпень з самавара. У калекцыі Сяргея Шылы металічныя пасудзіны царскага перыяду.

180 метраў гандлёвых плошчаў уздоўж праспекта Пераможцаў. На галоўнай фан-зоне краіны і размах фуд-корта адпаведны. Тут можна пакаштаваць  не толькі бульбяныя клёцкі або дранікі - культуру Грузіі, Італіі, Турцыі - на смак.

Але галоўны хэдлайнер летніх  ласункаў - гэта, вядома, марожанае. Сярод смакавых пераваг  лідзіруюць пламбір, крэм-бруле і фруктовы лёд. Таксама папулярна і тэматычнае марожанае, якое выпусцілі спецыяльна да II Еўрапейскіх гульняў.

Аляксандр Рубінаў, дырэктар прадпрыемства па вытворчасці марожанага: "Гэтае марожанае ў такім стылі спартыўным. 2:1 называецца. Гэта пламбір шакаладны ў глазуры, як у народзе завуць шакалад у шакаладзе. Шакаладная глазура  вельмі палюбілася  нашым людзям. І вы ведаеце, на фан-зонах яно прадаецца  і нават замежныя госці ацанілі марожанае і з задавальненнем яго купляюць".

Дзмітрый Пляханаў, начальнік аддзела галоўнага ўпраўлення  спажывецкага рынку Мінгарвыканкама: "За пяць дзён форуму з'едзена 13 тон марожанага, выпіта тры тысячы літраў ахаладжальных напояў".

Свае гастранамічныя рэкорды падлічваюць і ў выязной студыі Агенцтва тэленавін.

Што выбраць з разнастайнасці  стрыт-фуда - справа кожнага. Але самае галоўнае, паспець злавіць настрой урбана і падтрымаць спартсменаў на турнірах.