За правядзеннем капітальнага рамонту будуць сачыць з дапамогай квадракоптара

30 октября 2019
За правядзеннем капітальнага рамонту камунальныя службы Заводскага раёна Мінска цяпер будуць сачыць з дапамогай  квадракоптара. Прафесійны дрон таксама будуць выкарыстоўваць для кантролю стану даху  шматпавярховых  будынкаў. Тэставыя вылеты ўжо праведзены. Відэаінфармацыю плануюць перадаваць спецыялістам адразу пасля  палёту.

Новы службовы коптар можа сканіраваць і рэагаваць на набліжэнне перашкод у паветры. Каб прадухіліць сутыкненне, дрон пачынае сыходзіць у бок або ідзе на пасадку.