За мінулы год ад жука-караеда пацярпела больш за 36 тысяч гектараў лесу Цэнтральнага рэгіёна

11 апреля 2019

І ў асноўным гіне спелы сасновы лес. Работнікі лясгасаў змагаюцца ўсімі магчымымі метадамі. Амаль на ўсёй тэрыторыі вобласці праводзяць санітарныя высечкі. Але часта апярэдзіць караеда не атрымліваецца. Жук спачатку знішчае адно дрэва, потым пераходзіць на іншае. Больш за астатніх ад шкодніка пакутуюць паўднёвыя раёны: Салігорскі, Любанскі, Старадарожскі, Слуцкі. Для аператыўнага назірання за перамяшчэннем насякомага выкарыстоўваюць спецыяльныя ферамонныя пасткі.

Больш за тры мільёны маладых дрэў будуць высаджаны ў Мінскай вобласці ўжо ў гэтыя выхадныя падчас акцыі "Тыдзень лесу". Вызначаны пляцоўкі пад пасадкі. Падрыхтаваны і саджанцы елкі, сасны, дуба, бярозы і липы. Паўдзельнічаць ў акцыі могуць усе ахвочыя.