За мінулы год колькасць замежных турыстаў вырасла ў 2 разы

16 февраля 2019

Самыя частыя бязвізавыя госці Брэста - палякі. За мінулы год колькасць замежных турыстаў вырасла ў 2 разы. Магчымасці павелічэння патоку гасцей абмяркоўваюць гэтымі днямі беларускія і польскія тураператары. Прадстаўнікі 22 фірм гэтымі днямі наведваюць Брэсцкую вобласць. У планах - паспрабаваць нацыянальныя стравы, пазнаёміцца з гасцінічнай інфраструктурай і аграсядзібамі, а таксама пабываць на экскурсіях у замках і старажытных маёнтках. 

Нагадаем, Брэст сёлета святкуе тысячагоддзе. Чакаецца вялікая колькасць гасцей, у тым ліку і па бязвізавым рэжыме.

Мікалай Глушэня, начальнік упраўлення спорту і турызму Брэсцкага аблвыканкама: "Рэкламны тур менавіта, каб прадстаўнікі турыстычных прадпрыемстваў польскага боку ўбачылі тое, што, можа быць, яшчэ не ведаюць. Ужо заключаныя дагаворы на базе турыстычных прадпрыемстваў Варшавы, Беластока і Бялаадляскі, мы ўжо працуем. Яны такім жа чынам інфармуюць аб магчымасцях адпачынку ў нас. І гэта таксама дае свой вынік". 

Ірэна Ланкевіч, прадстаўнік Польскага турысцка-краязнаўчага таварыства: "Нам бы хацелася павялічыць гэтую бязвізавую зону, таму што тады лягчэй зрабіць тур. Заязджаючы праз адзін пераход і выязджаючы праз другі, больш паглядзіш. Санаторыі ў Беларусі вельмі добрыя, абсталяванне, працэдуры, і намнога таннейшыя, чым у Польшчы".

Мячыслаў Жукоўскі, прадстаўнік турыстычнага бюро г. Беластока (Польшча): "У нас у большасці едуць у Гродна, менш у Брэст. Будзе больш, калі будзе адна зона разам Гродзенская і Брэсцкая. Тады я думаю, што гэта будзе добра і для Брэста, і для Гродна".

Летась Брэст зарабіў на турыстычных паслугах парадку трох з паловай мільёнаў долараў.