За мінулыя суткі рэзка павялічылася колькасць галалёдных траўмаў

29 декабря 2020

Слізкая небяспека на вуліцах горада. Перапады тэмператур і ападкі прычына галалёду. За мінулыя суткі рэзка павялічылася колькасць галалёдных траўмаў, многія пешаходы звярнуліся па дапамогу ў клінікі сталіцы. Медыкі рэкамендуюць пры выхадзе на вуліцу выбіраць правільны абутак, з рыфленай падэшвай, а падчас пасадкі ў грамадскі транспарт быць вельмі ўважлівымі.

Асцярожнымі трэба быць і аўтамабілістам. Зараз дарожныя службы, а таксама спецыялісты "Зелянбуда" працуюць ва ўзмоцненым рэжыме - пасыпаюць асфальт і тратуары антыгалалёднай сумессю.