За апошнія тры з паловай гады на рынак выведзена 33 найменні новых айчынных лекаў

11 октября 2019
Гэта прэпараты для лячэння сардэчна-сасудзістай і нервовай сістэм, а таксама супрацьпухлінныя і антывірусныя сродкі. Зараз асноўная задача ў беларускіх фармацэўтаў - павелічэнне долі айчынных лекаў на рынку. Гэта адна з мэт праграмы развіцця фармацэўтычнай прамысловасці. 

Такую інфармацыю паведамілі на міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі ў Інстытуце біяарганічнай хіміі. Дарэчы, сёння - другі дзень форуму. Удзел у ім прымаюць навукоўцы і спецыялісты з Беларусі і Расіі.

Сёння ў Беларусі працуюць 38 фармкампаній. Толькі за мінулы год яны выпусцілі прадукцыі на 608 мільёнаў долараў, а экспарт лекаў склаў амаль 120 мільёнаў долараў.