За апошнія чатыры гады ў радзільных дамах вобласці на свет з’явілася на дзве тысячы немаўлят больш

24 марта 2015

Гэтыя паказчыкі дазваляюць Цэнтральнаму рэгіёну заставацца лідарам у краіне. Самыя актыўныя – Мінскі раён і гарады-спадарожнікі. Радзільныя аддзяленні ёсць амаль ва ўсіх раёнах вобласці. А вось паказальнік смяротнасці немаўлят у апошні час амаль не змяніўся.

Пры гэтым за апошні час павялічваецца колькасць родаў у жанчын са складанымі захворваннямі – напрыклад, цукровым дыябетам альбо анкалогіяй.