За адной партай з губернатарам вобласці і міністрамі адукацыі і прамысловасці

1 сентября 2015

Першы ўрок ад прэм'ер-міністра, за адной партай з губернатарам вобласці і міністрамі адукацыі і прамысловасці. А замест звыклай лекцыйнай аўдыторыі - цэх па будаўніцтве суперцяжкіх машын. Менавіта так сёння пачаўся новы вучэбны год у навучэнцаў Мінскага прафесійнага ліцэя машынабудавання. Як ад майстра вытворчага ўчастка на заводзе дарасці да старшыні ўрада, чаму ўсё часцей абітурыенты выбіраюць рабочыя спецыяльнасці. Рэпартаж Аляксандра Хараўца.

Будучы фрэзероўшчык Артур Данілевіч праз год атрымае сваю першую рабочую спецыяльнасць. Аднак на гэтым навучэнец Мінскага ліцэя машынабудавання спыняцца не мае намеру. Тым больш калі настаўнікам на першым уроку выступае сам прэм’ер-міністр. А вучні, паводле слоў трэцякурсніка, павінны станавіцца лепшымі за сваіх педагогаў.

Прэм'ер-міністр прызнаецца, што свой шлях ён пачынаў звычайным інжынерам у цэху завода імя Вавілава. Кажа, менавіта вузкай рабочай спецыяльнасці яму часам не хапала.

Увогуле гэтыя 45 хвілін для навучэнцаў праляцелі як адно імгненне. Тым больш што лекцыя перарасла у жывы дыялог, навучэнцы напрамую змаглі запытаць у прэм’ер-міністра тое, што іх найбольш сёння хвалюе.

Cёлета першы ўрок, паводле слоў ліцэістаў, адзін з самых лепшых у іх жыцці. Яны, нарэшце, змаглі ўбачыць, як зараджаюцца аўтавеліканы, а заадно і прымерыць ролю супрацоўніка гэтага мегазавода.

Перашкод для працаўладкавання не бачыць і генеральны дырэктар холдынга. Толькі сёлета на БелАЗ працаўладкаваліся звыш 2 соцень маладых спецыялістаў.

Згодна са статыстыкай, 98% выпускнікоў ліцэяў сёння атрымліваюць сваё першае рабочае месца. Толькі ў сталіцы рабочыя спецыяльнасці атрымліваюць у 10 установах адукацыі. Стаць навучэнцам і набыць новую прафесію можна яшчэ да 15 верасня ў 6 мінскіх ліцэях.