За абезгалоўленае шчаня жыхар сталіцы атрымаў паўтара года турмы

10 октября 2016

Сёння суд Кастрычніцкага раёна сталіцы вынес прысуд па справе аб жорсткім абыходжанні з жывёлінамі - паўтара года турмы за абезгалоўленае шчаня атрымаў жыхар сталіцы.

Інцыдэнт здарыўся 25 чэрвеня. Мінчанін пад уздзеяннем алкаголю выпадкова, паводле яго слоў, прыціснуў галаву шчаняці дзвярамі. Затым, каб сабака не пакутаваў, адрэзаў яму галаву куханным нажом. Цела выкінуў на лесвічную клетку. Падчас следства стала вядома, што абвінавачаны быў раней судзімы за пагрозу расправы над жонкай. Але адсядзеўшы ўсяго некалькі месяцаў, выйшаў па амністыі. Жыхар сталіцы неаднаразова лячыўся ад алкагалізму, зараз жа, згодна з рашэннем суда, курс прыйдзецца прайсці яшчэ раз.