За гэты сезон беларускі турбизнес страціў мінімум мільён долараў

17 августа 2018

Магчыма, новая дамоўленасць збольшага дазволіць змяніць становішча ў сферы айчынных турпаслуг. За гэты сезон з-за турыстычных калатнеч за мяжой беларускі турбизнес страціў мінімум мільён долараў. Гэта і праблемы з прыпыненнем працы аднаго з найбуйнейшых тураператараў Расіі "Наталі-турс", і масавыя затрымкі і адмены рэйсаў з Украіны. Дадалі алею ў агонь забастоўкі пілотаў Ryanair. Купля тураў ператвараецца ў латарэю. Якім чынам вярнуць давер кліентаў, бо ўсе гэтыя гады беларускія агенцтвы сумненняў у сваёй прыстойнасці не выклікалі, мала таго, сёння яны вымушаныя адказваць не толькі за свае памылкі - для некаторых гэта прамы шлях да закрыцця офісаў. У сітуацыі разбіралася Вераніка Бута (відэа).