Запрашаем за навагоднім настроем на "Беларусь 2"

31 декабря 2019
31 снежня ў 15:20 "Пін_код" выйдзе ў фармаце навагодняга квеста. Дзве каманды самых актыўных гледачоў пад кіраўніцтвам рулявых моладзевага праекта Жана Сянкевіча і Германа Малышчыцкага будуць выконваць заданні, якія са студыі ім дадуць вядучыя Таццяна Матусевіч і Кацярына Антонава. 

Аўтары праграмы "Пін_код" таксама падрыхтавалі спецыяльныя рубрыкі: этыкет за навагоднім сталом, навагоднія парады і святочны ўрок мовы. Госцяй праекта стане фіналістка нацыянальных адбораў на конкурс песні "Еўрабачанне", таленавітая выканаўца і аўтар песень Аляксандра Ткач.