За нашых біятланістак хварэла ўся Беларусь

24 февраля 2018

Іскуі Абалян, спявачка:

"Мала таго што я, як і ўсе грамадзяне Беларусі, адчуваю вялізны гонар, у мяне прысутнічае пэўная доля захаплення. Дар'я, вядома, яна той алімпіец, які створаны для такіх перамог. І гэта вялізнае шчасце і радасць, што ў Беларусі ёсць такія людзі. Дзякуючы такім людзям аб Беларусі будуць гаварыць".

Аляксандр Саладуха, заслужаны артыст Беларусі:

"Усё, вядома, на эмоцыях. Я ўчора ледзь не плакаў ля экрана! Я уяўляю - радавалася ўся краіна! Малайчыны, яны паставілі класную тоўстую кропку. Як добра сказаў Аляксандр Рыгоравіч, што гэта падарунак усім мужчынам да сённяшняга свята. Гэта, вядома, трыумфальная перамога. Віншую. Віншую. Віншую. Усе малайчыны. Так трымаць".

Алена Дуброўская, актрыса тэатра і кіно:

"Я чула захопленыя воклічы маіх суседзяў. І я таксама не саромелася ў эмоцыях. І гэта вялікія моманты, вялікія і такія выдатныя адчуванні. І сёння літаральна гадзіну таму я бачыла, як узнагароджвалі ўжо нашых дзяўчат, уручылі ім залатыя медалі. Гэта цудоўнае адчуванне, калі паднімаецца наш флаг, гучыць наш гімн. Дзяўчаты - усе такія прыгажуні, проста такія далікатныя. Я ведала, што дзяўчаты Беларусі самыя лепшыя, але зараз гэта ўсім вядома на ўвесь свет".