За здзек з беларускага флага затрыманы іншаземец

21 июня 2023

За здзек з флага Беларусі ў Мінску затрыманы іншаземец. Ён, як паведамляе МУС, прыхільнік нацысцкай ідэалогіі. На праспекце Незалежнасці мужчына сарваў з будынкаў тры беларускія флагі, адзін з іх падпаліў.

Вядома, што ў Беларусь 26-гадовы іншаземец прыбыў летась у снежні. Адкуль менавіта - не паведамляецца.

У МУС Беларусі нагадваюць, што любыя спробы здзеку з сімволікі краіны ў момант спыняюцца супрацоўнікамі праваахоўных органаў. Да таго ж такія дзеі падпадаюць пад крымінальную адказнасць.