За месяц працы бязвізавага рэжыму Нацыянальны аэрапорт Мінск прыняў амаль 12 тысяч чалавек

27 августа 2018

За месяц працы бязвізавага рэжыму ў Беларусі Нацыянальны аэрапорт Мінск прыняў амаль 12 тысяч чалавек. Гэта на траціну больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Часцей за ўсё нашу краіну наведваюць госці з Германіі, ЗША і Італіі. Нагадаем, указ аб бязвізавым рэжыме падпісаў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка 24 ліпеня. Згодна з дакументам, замежныя грамадзяне з дзясяткаў краін свету могуць знаходзіцца ў Беларусі без візы 30 дзён пры ўмове іх уезду і наступнага выезду праз дзяржграніцу ў Нацыянальным аэрапорце Мінск. Для гэтага гасцям неабходна мець пры сабе пашпарт, страхоўку, а таксама грошы для пражывання. Таксама з 10 жніўня ўступіла ў сілу двухбаковае пагадненне аб бязвізавым рэжыме з Кітаем.