За мацярынскую любоў, клопат і пяшчоту - ордэн

12 октября 2016

Сёння высокай дзяржаўнай узнагароды ўдастоеныя 28 жанчын з Мінскай вобласці. Напярэдадні Дня маці, які адзначаюць 14 кастрычніка, знак жаночай доблесці і гонару прадстаўніцам прыгожага полу ўручыў старшыня Мінскага абласнога савета дэпутатаў Іван Ліпніцкі. Гэта жанчыны, якія нарадзілі і годна выхоўваюць як мінімум 5 дзяцей. Дарэчы, сёлета на свяце самай юнай маці 28 гадоў. Традыцыйна на цырымонію запрасілі не толькі гераінь, але і іх надзейных памочнікаў – мужчын. Разам падымаліся на сцэну па галоўную ўзнагароду ўзорнага бацькоўства.

Па традыцыі два разы на год жанчын узнагароджваюць ордэнамі - напярэдадні 8 Сакавіка і Дня маці. Зараз у шэрагах тытулаваных прадстаўніц прыгожага полу Мінскай вобласці – больш за тысячу шэсцьсот жанчын.